Дзмітрый Піневіч наведаў з падарункамі выхаванцаў Дома дзіцяці № 1

0 7

        Дзмітрый Піневіч наведаў з падарункамі выхаванцаў Дома дзіцяці № 1
Фота аўтара.

Напярэдадні навагодніх святаў па добрай традыцыі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў з каляднымі падарункамі Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі ў Мінску.

 

Дзмітрый Піневіч:

 

Гэта асаблівая ўстанова, бо тут знаходзяцца немаўляты і дзеці, якім патрэбны адмысловая медыцынская ўвага, клопат і лячэнне. Дзеткі розныя, у тым ліку і цяжкія. Але ў мінулым годзе з 44 дзяцей, якія знаходзіліся тут, 40 пайшлі ў сем’і. Гэта цудоўны вынік, за які я ўдзячны спецыялістам.

 

Дом дзіцяці № 1 у Мінску гадуе дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот, якія засталіся без бацькоўскага апякунства і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама ў Доме дзіцяці аказваюць паліатыўную дапамогу дзецям да сямі год. Сёння тут 16 такіх асаблівых дзетак. Міністр аховы здароўя па- дзякаваў медперсаналу ўстановы за прафесіяналізм і любоў да дзяцей.

 

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца ў Беларусі больш за 20 гадоў. Святочныя тэматычныя мерапрыемствы адбываюцца па ўсёй краіне.

 

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.