У Мінску пасля капрамонту адкрылі 36-ю паліклініку

0 8

        У Мінску пасля капрамонту адкрылі 36-ю паліклініку
Фота Таццяны Русаковіч, «МВ».

Жыхары мікрараёна Шабаны, вёскі Вялікі Трасцянец ды пасёлкаў Малы Трасцянец і Сосны чакалі падзею з восені 2021 года. Менавіта тады ў сяміпавярховай паліклініцы, якой больш за 30 год, распачаліся рамонтныя работы. У выніку пашырылі педыятрычнае аддзяленне, кабінеты ўрачоў зрабілі больш прасторнымі, абсталявалі інфекцыйны блок з асобным уваходам. З’явіліся безбар’ерны асяродак для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аддзяленне дзённага знаходжання і размежаваныя ўваходы для дарослых пацыентаў і дзяцей.

Адкрыццё абноўленай паліклінікі па вуліцы Бачылы, 9 стала святам і для міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, які калісьці працаваў у гэтай установе. У размове з калектывам ён заўважыў, што жыхары Шабаноў будуць ганарыцца сваёй паліклінікай.

        У Мінску пасля капрамонту адкрылі 36-ю паліклініку

Дзмітрый Піневіч:

Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя па ўсіх накірунках, якія вызначыў Кіраўнік дзяржавы ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, выконваецца. 36-я гарадская паліклініка ўвасабляе тыя інавацыі, якія мы хацелі бачыць. Важна, што кожнае працоўнае месца мае абсталяванне, якое дазволіць якасна надаваць медыцынскую дапамогу. Больш за тое, паліклінічны стацыянар зможа аказваць дапамогу той частцы насельніцтва, якая раней была вымушана звяртацца ў бальніцы.

У святочным мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, старшыня камі-тэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, старшыня Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Георгій Будрэвіч ды іншыя.

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.