Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня працы па традыцыі правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Фота аўтара.
Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня працы па традыцыі правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Першага мая ў Парку Перамогі ў Мінску сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і студэнты з усёй краіны. Далучыліся да акцыі і прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя.
На інтэрактыўнай пляцоўцы, арганізаванай Беларускім прафсаюзам работнікаў аховы здароўя, месціўся рэанімабіль, дзе можна было атрымаць сапраўдную дапамогу і паглядзець, як працуюць урачы брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, задаць ім пытанні.
Валанцёры Чырвонага Крыжа вучылі жадаючых аказваць першую дапамогу пры траўмах, а таксама метаду сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
Фота аўтара.
Источник: medvestnik.by