На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

0 6

        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка
Фота Таццяны Русаковіч, «МВ». 

Штотыднёвік «Медыцынскі веснік» прыцягнуў да сябе невыпадковых людзей: вядучага навуковага супрацоўніка НДЛ праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій НДІ прыкладных праблем матэматыкі  і інфарматыкі БДУ Івана Пірштука, каардынатара праекта «Псіхалогія здароўя» Андрэя Фіцнера, супрацоўніц здраўпункта РУП «Белпошта» Таццяну Толкач і Аксану Ганчар, медсястру стаматалагічнага кабінета РУП «Белпошта» Таццяну Ачапоўскую. Такія сутрэчы як перадкалядны цуд, бо амаль усе, хто завітаў да нашага фірменнага стэнда, звязаныя з медыцынай. Паспела крыху пагутарыць з некаторымі і занатавала іх настрой.   

 

Андрэй Фіцнер:

 

Люблю ўдзельнічаць у такіх раптоўных акцыях, калі не трэба траціць дадатковы час і кудысьці ехаць. Да таго ж вы частавалі цукеркамі… Жартую. На Галоўпаштамце я апынуўся па справах, але было цікава паўдзельнічаць у віктарыне і атрымаць брэндаваныя сувеніры.

 

Тым больш пытанні былі датычныя медыцыны, сферы маіх прафесійных інтарэсаў. Фірменныя нататнік, ручку і каляндар на 2023 год завязу сваім спецыялістам у Гомель.

 

На мае пытанні, як збіраецца святкаваць Новы год і што пажадае чытачам газеты, Андрэй адказвае: 

 

Сямейным колам: з жонкай, дачкой, сынам, з трыма сабакамі і трыма коткамі. Чытачам жадаю здароўя, добрага настрою і меней пераядаць у навагоднія святы, бо гэта шкодна для арганізма і для далейшага жыцця ўвогуле. Акурат сёння скончыў 36-гадзіннае галаданне на вадзе і адчуваю сябе выдатна! Здаровы душой і целам! 

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

 

Супрацоўніку БДУ Івану Пірштуку акцыя «Дзень падпісчыка» падняла настрой ды аблегчыла час, праведзены ў чарзе. За паўгадзіны, якія мужчына чакаў, пакамунікаваў з рэдакцыйнымі супрацоўнікамі і напісаў падзяку любімым урачам.

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

 

Іван Пірштук:

 

Жадаю газеце росквіту і ўсяго толькі самага найлепшага! А яе журналістам моцнага здароўя.

 

Дзень падпісчыка стаў днём адкрыццяў для медыкаў, якія працуюць у здраўпункце Галоўпаштамта. Дзякуючы рэдакцыйнай віктарыне на медыцынскую тэматыку жанчыны праверылі свае веды і ўзбагаціліся новымі. Кажуць, упершыню паўдзельнічалі ў такой акцыі і было што абмеркаваць у працоўным калектыве. Да таго ж акрамя сувеніраў ад рэдакцыі медыкі атрымалі прыўзняты настрой.

 

Таццяна Толкач, фельчар:

 

У нас атрымалася запамінальная «вылазка» з працоўнага кабінета, уражанняў хопіць на год. Праводзьце яшчэ такія Дні падпісчыкаў, будзем  удзельнічаць!

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

 

У голасе Таццяны ўжо чуваць калядны настрой. Пытаюся, якія планы ў яе на Новы год?

 

Таццяна Толкач:

 

Мы з мужам, два сыны, нявесткі, унукі — усе разам рыхтуемся да Новага года і адзначаем свята з падарункамі і чытаннем вершаў. Па сямейнай традыцыі  31 снежня мы абавязкова кудысьці ідзем. У гэтым годзе, напрыклад, завітаем у Дом прафсаюзаў на святочную дзіцячую пастаноўку. А 2 студзеня паедзем у вёску віншаваць бабулю.

 

Супрацоўнікі «Медвесніка» таксама ўзбагаціліся пасля сяброўскіх сустрэч на пошце: добрымі зычэннямі ў адрас рэдакцыі і дзясяткам падзяк у рубрыку «Дзякуй, доктор», якія надрукуем у новых нумарах газеты.

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

 


        На сталічным Галоўпаштамце прайшоў чарговы Дзень падпісчыка

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.