Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

0 15


			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава
Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».

Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы адкрылі лабараторыю па адпрацоўцы  навыкаў. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і інш.

 

Наталля Качанава:

 

Асноўны напрамак сацыяльнай палітыкі нашай краіны — здароўе грамадзян. Таму так шмат увагі надаецца і падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў, і ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Уво-дзяцца новыя аб’екты, з’яўляецца высокатэхналагічнае абсталяванне, таму патрэбны новыя падыходы ў навучанні спецыялістаў. Сучасная лабараторыя дазволіць студэнтам каледжа атрымліваць веды на высокім узроўні.

 

Як паведаміла дырэктар БДМК Вольга Катава, для лабараторыі закуплена новае абсталяванне. На гэтыя мэты выдаткавана каля 850 тысяч рублёў. Цяпер у распараджэнні студэнтаў 138 адзінак (44 найменні) сімулятараў рознай складанасці, фантомаў, трэнажораў па розных дысцыплінах.
			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

Вольга Катава:

 

Усяго пяць модуляў: педыятрыя, тэрапія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, сястрынская справа і маніпуляцыйная тэхніка. Займаючыся ў лабараторыі, навучэнцы набываюць упэўненасць. Маніпуляцыйнае абсталяванне дазваляе ім адпрацоўваць практычныя навыкі да дасканаласці, і калі яны прыйдуць працаваць у сістэму аховы здароўя, то не дапусцяць памылак. Ім падабаецца займацца ў лабараторыі, бо гэта бяспечна, наглядна і вельмі цікава. Гэта эфектыўная работа ў камандзе, набліжаная да рэальнасці.

 

Трэба заўважыць, што ў каледжы даўно працуюць з вучэбнымі трэнажорамі, але ранейшае абсталяванне было значна прасцейшым. Магчымасці новых сімулятараў уражваюць нават вопытных выкладчыкаў.
			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

Вольга Катава:

 

Цяперашнія сімулятары камп’ютарызаваныя, ва ўсіх ёсць датчыкі кантролю выканання маніпуляцый. Больш за тое, яны паўнароставыя і вельмі рэалістычныя навобмацак (тактыльна можна адчуць, быццам гэта скура чалавека). Студэнты могуць шмат практыкавацца без пагрозы нашкодзіць пацыенту. Дзякуючы гэтаму ў будучыні яны будуць больш упэўнена пачувацца ў прафесійнай дзейнасці.

 

Як прыклад, гасцям паказалі паўнароставы манекен для адпрацоўкі першай дапамогі і транспарціроўкі з наборам накладных ран, апёкаў, а таксама наборам транспартных драцяных шын. Або манекен-імітатар для адпрацоўкі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі з камп’ютарнай праграмай, якая вядзе пратакол дзеянняў медработніка ў рэальным часе. І падобных трэнажораў — дзясяткі. Многія з іх укамплектаваныя планшэтам,  дзе праз спецыяльны дадатак выкладчык можа ствараць розныя сцэнарыі падзей.

 

Як адзначылі ўсе супрацоўнікі лабараторыі, сімуляцыйнае навучанне павышае матывацыю студэнтаў, яны хутчэй асвойваюць неабходныя навыкі. А гэта значыць, што ім будзе прасцей адаптавацца на працоўных месцах.
			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава

			Сімуляцыйнае навучанне: бяспечна,  наглядна, цікава
Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.