На Галоўпаштампце адбыўся Дзень падпісчыка газеты «Медыцынскі  веснік»


Фота Таццяны Русаковіч, «МВ».

Па традыцыі ў галоўнай зале супрацоўнікі рэдакцыі віталі зацікаўленых свежым нумарам газеты.  Прапаноўвалі праверыць свае веды  на медыцынскую тэматыку, згуляўшы ў віктарыну.

 

Карэспандэнт Марына Яўсейчык распавядала ўсім жадаючым аб праектах выдання: партале пра здароўе 24health.by і сайце для моладзі teenage.by. На гэтых сайтах людзі розных пакаленняў ды інтарэсаў могуць знайсці для сябе карысную інфармацыю.

 

 

Дзень падпісчыка — цудоўная магчымасць пазнаёміцца з супрацоўнікамі газеты, аформіць падпіску на выданне і атрымаць  падаруначак. Завітвайце на Галоўпаштампт у снежні, дакладную дату анансуем у нашым інстаграме medvestnik_by. Стварайма калядны настрой разам!

 

 

 

 

 

 

 

 

Источник: medvestnik.by

Comments (0)
Add Comment